За апошнія суткі выяўлены 64 іншаземцы, якія спрабавалі незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі. На ўчастку памежнага паста ў Дубічах Царкоўных мігранты напалі на польскі патруль, закідаўшы памежнікаў камянямі і падпаленымi галінамі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
W dn.03.12 do🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾34 cudzoziemców m. in.ob.Pakistanu i Afganistanu, w tym 2 osoby na widok służb🇵🇱zawróciły na🇧🇾#PSGDubiczeCerkiewne dziś tj.04.12 nad ranem migranci zaatakowali patrole służb🇵🇱rzucając kamieniami i płonącymi konarami drzew. pic.twitter.com/z8YZCATxLO
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) December 4, 2023
Напярэдадні ў краіну ў абыход пунктаў пропуску спрабавалі трапіць 34 замежнікі, гэта былі грамадзяне Пакістана і Афганістана. Два чалавекі, убачыўшы польскія патрулi, развярнуліся назад у Беларусь.
Нагадаем, раней частка мігрантаў выехала з Беларусі ў Расію ў надзеі патрапіць у ЕС праз расійска-фінскую мяжу. У адказ Фінляндыя вырашыла цалкам закрыць мяжу з Расiяй.
Крыніца: strazgraniczna.pl
Fot. X.com/Straz_Graniczna