У Вялікай Ліпе, недалёка ад Нясвіжа, былі знішчаны будынкі броварa і свіранa на тэрыторыі былой шляхецкай сядзібы. Нягледзячы на тое, што паводле закона гэта забаронена, мясцовыя чыноўнікі i так знаходзяць пралазы.
Аб разбурэнні каштоўных будынкаў паведаміў тэлеграм-канал “Спадчына”.
Актывісты адзначылі, што на спадарожнікавых здымках мясцовасці пакуль не бачна змен, але бачна, што да 2022 года ўжо паспелі зачысціць рэшткі агароджы і аднапавярховую прыбудову да бровара. Цяпер знішчылі і астатняе.
Гаспадарчы двор размешчаны на поўнач ад галоўных будынкаў сядзібы. На сёння тут быў знішчаны двухпавярховы будынак бровара, узведзенага ў 1926 годзе, гаспадарчая пабудова побач з ім і пазнейшыя вытворчыя збудаванні. А крыху на ўсход ад бровара знеслі прыгожы драўляны свіран.
Вось так цяпер выглядае месца, дзе яшчэ нядаўна стаяў бровар.
Як адзначаюць спецыялісты, апошнія гады праводзяцца маштабныя кампаніі па зносе ўсяго, што на сёння не выкарыстоўваецца. Без разбору нiшчацца і зносяцца старыя бровары, млыны і іншыя пабудовы, якія могуць мець гiстарычную каштоўнасць.
Крыніца: telegram, nashaniva.com