У Стоўбцах Мінскай вобласці, побач з месцам, дзе некалі ўзвышаўся касцёл святога Казіміра, адбылося асвячэнне новай брамы-званіцы. Цырымонію, пры ўдзеле шматлікіх вернікаў, узначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Работы па будаўніцтве занялі амаль год. Над уваходам размясцілі выяву Маці Божай Снежнай, якую раней пачыталі жыхары Стоўбцаў.

fot. catholic.by

Кляштар дамініканаў, як і большасць у Беларусі, быў зачынены ў выніку паўстання 1830-1831 гг. Аднак касцёл працягваў сваю дзейнасць. Менавіта ў гэты час, у 1838-1839 гадах, з боку Рынка былі пабудаваны трохпралётныя брамы-званіцы. На іх былі ўсталяваныя тры званы, якія важылi адпаведна 15, 10 і 5 пудоў.

У 1953 годзе храм быў узарваны савецкімі ўладамі. Доўгі час гэтае месца выкарыстоўвалася як спартовая пляцоўка для мясцовай школы.

Касцёл св. Казіміра і дамініканскі кляштар у Стоўбцах (фота: nac.gov.pl)

Гэтая падзея супала па часе з юбілеем 440-годдзя з дня нараджэння прыёра дамініканскай місіі айца Фабіяна Малішоўскага, які кіраваў будаўніцтвам касцёла святога Казіміра. У 1643 годзе ён стаў прыёрам у Стоўбцах, дзе праз паўгода памёр у меркаванні святасці. Быў пахаваны ў падзямеллях гэтага храма.

Айцец Фабіян Малішоўскi

У канцы мінулага года астанкі дамініканца былі ўрачыста перанесены ў новы храм, у прысутнасці апостальскага нунцыя ў Беларусі Антэ Ёзіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага, упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Аляксандра Румака, а таксама старшыні Мінскага aбласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Турчына.

Крыніца: catholic.by, zyciezakonne.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)