142 гады таму, 7 снежня 1881 года, у мястэчку Нача недалёка ад Навагрудка, на свет з’явіўся выдатны польскі педагог і дзяяч польскага нацыянальна-вызвольнага руху Марыян Фальскі. Створаны ім “Буквар” служыць цудоўным падручнікам для навучання чытанню і пісьму многіх пакаленняў палякаў. Фальскі таксама з’яўляецца аўтарам адной з першых фраз, самастойна прачытаных палякамi: “Ala ma kota” (“У Алі ёсць кот”).

Фальскі, якi паходзiў з дробнамяшчанскай сям’і, навучаўся ў Мінску, а затым на Варшаўскім політэхнічным універсітэце, дзе ён далучыўся да незалежніцкага руху і актыўна ўдзельнічаў у падпольных адукацыйных колах. Фальскі удзельнічаў у рэвалюцыі 1905 г. у якасці аднаго з лідараў моладзі Польскай сацыялістычнай партыі (ППС).

Марыян Фальскі

Ягоная дзейнасць таксама ўключала пераклады літаратуры на беларускую мову і ўдзел у беларускай выдавецкай дзейнасці, што прынесла яму славу і прызнанне сярод беларусаў. У 1904 годзе ён удзельнічаў у працы над першым “Беларускім букваром” і стаў сузаснавальнікам Сацыялістычнай партыі Белай Русі.

Арыштаваны ў 1907 годзе за канспіратыўную дзейнасць, Фальскі змог уцячы з Варшаўскай Цытадэлі, пасля чаго працягнуў навучанне ў Кракаве. Яго кар’ера педагога набрала абароты пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы, калі ён працаваў у Міністэрстве Адукацыі і заваяваў усеагульнае прызнанне сярод педагогаў.

“Буквар” Фальскага, 1910 год

“Буквар” Фальскага, 1910 год

Падчас Другой сусветнай вайны Фальскі не спыніў сваю адукацыйную дзейнасць, рыхтуючы матэрыялы для аднаўлення польскай сістэмы адукацыі. Ён пакінуў пасля сябе багатую спадчыну работ у галіне педагогікі і арганізацыі сістэмы адукацыі, сярод якіх найбольш вядомы “Буквар”, упершыню выдадзены ў 1910 годзе. Гэты падручнік па навучанні чытанню і пісьму, які пастаянна ўдасканальваўся, быў шматразова перавыдадзены і стаў неад’емнай часткай нашай польскай культуры.

На падст. instytutpolski.pl, polskieradio.pl

Фота: Wikimedia Commons

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)