Беларускі нападаючы Ілля Шкурын быў выбраны лепшым футбалістам лістапада ў найвышэйшай футбольнай лізе Польшчы. Як паведамляе сайт польскай лігі, беларус у трох матчах забіў чатыры галы.
Беларускі гулец будзе ўзнагароджаны статуэткай перад найбліжэйшым лігавым матчам з клубам Cracovia. Гэты выбар быў зроблены капітанамі васемнаццаці камандаў экстракласы і фанатамі ў сацыяльных сетках. Большасць членаў журы ўказалі на Шкурына, тым самым завяршыўшы серыю перамог Эрыка Экспазіта (Ciлезiя Ўроцлаў) у гэтым плебісцыце.
Drugi zawodnik w historii ze @FksStalMielec z nagrodą Piłkarza Miesiąca 🔝 Gratulacje, Ilja! 👏
ℹ️ https://t.co/NYWT4xHntw pic.twitter.com/NnAxhklSqz
— PKO BP Ekstraklasa (@_Ekstraklasa_) December 7, 2023
У гэтым сезоне Шкурын гуляе за футбольны клуб “Сталь” з горада Мелец. Самым паспяховым для яго быў матч супраць шчэцінскай “Пагоні” 25 лістапада: у гэтай гульні беларус аформіў хет-трык і прынёс сваёй камандзе перамогу – 3:2.
Яшчэ адзін пераможны гол беларус забіў у матчы супраць “Гурніка” з Забжэ — 2:1.
У 2020-м Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў. Тады ж ён адмовіўся гуляць за беларускую зборную, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка.
Крыніца: euroradio/ekstraklasa.org
Фота: ekstraklasa.org