Ксяндзу Генрыху Акалатовічу прад’яўлены абвінавачанні, паведамляе партал Katolik.life. Пробашч каталіцкай парафіі святога Юзафа ў Валожыне быў затрыманы ў лістападзе. Праз 20 дзён стала вядома, што ў якасці меры ўтрымання быў абраны арышт, і ён да гэтага часу знаходзіцца за кратамі. Гэта азначае, што яму былі афіцыйна прад’яўлены абвінавачанні. Да змены статуcу святару адмаўлялі ў прыёме цёплага адзення і ежы.

Што менавіта інкрымінуецца святару, застаецца невядомым (раней неафіцыйна называўся артыкул “Здрада дзяржаве”).  Дзяржорганы пакуль нічога не паведамілі аб тым, у чым абвінавачваюць святара.

Акалатовіч – вядомы і паважаны ў Беларусі святар, які яшчэ з савецкіх часоў дапамагаў адраджаць каталіцкi касцёл. Неаднаразова ён станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўных СМІ. У адным з матэрыялаў падкрэслівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску не толькі ў парафіі, але і дома.

Ксяндзу Генрыху Акалатовічу амаль 64 гады, перанёс інфаркт, а нядаўна яму была праведзена аперацыя на страўніку з-за анкалагічнага захворвання, ён мае патрэбу ў пастаянным медыцынскім даглядзе і рэгулярным прыёме лекаў.

Крыніца: katolik.life

Фота: katolik.life

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)