Польская тэнісiстка, чатырохразовая пераможца турніраў Вялікага шлема і лідарка сусветнага рэйтынгу, Іга Свёнтэк, была ўдастоена звання лепшай тэнісісткі 2023 года па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Гэтая прэстыжная ўзнагарода ўручаецца штогод, а рашэнне аб яе прысуджэнні прымаюць прадстаўнікі міжнародных СМІ.
Свёнтэк атрымала гэтае званне другі раз запар, стаўшы першай тэнісісткай з часоў Серэны Уільямс, якая выйгравала гэты тытул год за годам. Уільямс дамінавала ў гэтай катэгорыі з 2012 па 2016 год.
У барацьбе за гэты тытул Свёнтэк канкуравала з вядучымі тэнісісткамі свету, уключаючы Арыну Сабаленку з Беларусі, амерыканак Кока Гаўф і Джэсіку Пегулу, Алену Рыбакіну з Казахстана і чэшку Маркету Вондрушаву.
2023 Player of the Year 👏
World No.1 @iga_swiatek has been voted as the WTA Player of the Year for the second year in a row! Winning a tour-leading six titles. pic.twitter.com/KNCaRXqkrM
— wta (@WTA) December 11, 2023
У мінулым сезоне Cвёнтэк перамагла ў шасці турнірах WTA, у тым ліку яна атрымала другую запар перамогу на прэстыжным Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў Парыжы, а таксама на фiнальным турніры сезона WTA Finals, тым самым пацвердзіўшы сваё лідарства ў жаночым тэнісе. Дзякуючы сваім спартыўным дасягненням у 2023 годзе, польская тэнісістка стала самым высокааплатным гульцом WTA Tour, зарабіўшы даход у памеры 9,86 мільёна долараў.
Fot. X.com/WTA