У бліжэйшую сераду ў 14:40 на факультэце паліталогіі і журналістыкі Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма “Братэрства”. Фільм расказвае гісторыі палякаў, беларусаў і ўкраінцаў, паказваючы салідарнасць Польшчы з гэтымі народамі за апошнія тры дзесяцігоддзі, а таксама бачанне будучых адносін паміж нашымі краінамі.
Пасля паказу запланавана дыскусія на тэму геапалітычнай ролі Польшчы ў рэгіёне пад дэвізам “Чаму Польшча важная?”. Сустрэча стане выдатнай магчымасцю для паглыблення разумення міжнароднага становішча Польшчы, а таксама абмену думкамі на тэму ўсходняй палітыкі Польшчы.
“Братэрства” асабліва засяроджана на перыядзе пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і поўнамаштабным уварванні Расіі на Украіну ў 2022 годзе. Гэтая прадукцыя не толькі старанна дакументуе гуманітарную і грамадскую дзейнасць, якая прымалася палякамі, але таксама падкрэслівае эмацыйныя аспекты гэтых адносін, паказваючы каштоўнасць братэрства ў цяжкія часы.
Сярод непасрэдных удзельнікаў апісваных падзей, якія падзяліліся з аўтарамі фільма сваім вопытам, знайшліся прадстаўнікі кожнага боку — польскага, беларускага і ўкраінскага, якія прадстаўляюць няўрадавыя арганізацыі, якія працуюць на карысць бежанцаў, польскі ўрад і дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі.
Фонд Маладыя Крэсы ўжо мае ў сваім актыве іншыя кінапраекты. Адным з іх з’яўляецца дакументальны фільм “Забароненая нацыянальнасць”, які расказвае пра цяжкае становішча польскай меншасці ў Беларусі. Фільм быў прысвечаны Анджэю Пачобуту — лідaру польскай меншасці ў Беларусі, які зараз адбывае пакаранне ў беларускай турме па сфабрыкаваных абвінавачваннях.