Польскі актывіст і журналіст Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ад сакавіка 2021 года. Сям’я паведаміла ў сацыяльных сетках, што навiны ад палiтзняволенага прыходзяць рэдка i ў асноўным змрочныя.
Нядаўна на Анджэя склалі два пратаколы — у якасці пакарання яго пазбавілі перадачы і спаткання. Агулам ад пачатку адбыцця тэрміну ў Пачобута ўвогуле не было ні сустрэч, ні перадач.
Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызвалення, як мінімум да лютага 2028 году.
Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён ня страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітанні.
У лютым гэтага года Анджэй Пачобут быў прысуджаны да васьмі гадоў турэмнага зняволення ўзмоцненнага рэжыму за нібыта “заклікі да санкцый” і “падбухторванне да варожасці”. Польскі актывіст адбывае свой тэрмін у калоніі строгага рэжыму ў Наваполацку. Са жніўня ён знаходзіцца ў карцэры, дзе яму не даюць неабходных лекаў.
Крыніца: svaboda.org