36-гадовы грамадзянін Беларусі і 41-гадовы мужчына з Украіны былі высланы з Польшчы за ўдзел у нелегальнай кантрабандзе людзей. Акрамя таго, беларусу забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на 10 гадоў, а ўкраінцу – на тэрмін пяці гадоў, паведамляе аддзел Памежнай службы Сілезскага ваяводства.

Абаіх мужчына затрымалі памежнікі Сілезскага ваяводства ў верасні 2023 года. Яны перавозілі ў мінібусе 37 мігрантаў.

Пасля затрымання беларус і ўкраінец прызналі віну. Іх арыштавалі на тры месяцы. Пазней камендант памежнага паста ў горадзе Аполе прыняў рашэнне аб дэпартацыі мужчын. 9 снежня ўкраінца даставілі да ўкраінскай мяжы, беларуса – да беларускай і перадалі прадстаўнікам Украіны і Беларусі адпаведна.

Крыніца: reform.by

Фота: gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)