Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас сустрэчы з Фолькерам Цюркам, Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, заклікаў да падтрымкі і ўмяшання ў справе Анджэя Пачобута, журналіста і актывіста польскай меншасці, які незаконна ўтрымліваецца ў лукашэнкаўскай турме.
Прэзідэнт прымаў удзел у Высокаўзроўневай сустрэчы з нагоды 75-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая адбылася ў Жэневе. Падчас сустрэчы прэзідэнт Дуда засяродзіўся на бягучай сітуацыі з правамі чалавека, надаўшы асаблівую ўвагу падзеям у рэгіёне, у прыватнасці ў Беларусі і Украіне, а таксама на Блізкім Усходзе.
“Сёння ў Беларусі знаходзіцца 5 тысяч палітычных зняволеных, сярод іх ёсць палякі. Яны былі асуджаныя на падставе ілжывых доказаў у ходзе інсцэніраваных працэсаў”, – заявіў Прэзідэнт падчас дэбатаў аб будучыні правоў чалавека.
Ён падкрэсліў, што сярод затрыманых знаходзіцца польска-беларускі журналіст Анджэй Пачобут, асуджаны на 8 гадоў турмы, а таксама два польскія святары: Генрых Акалатовіч і Вячаслаў Пялінак.
Анджэй Дуда падкрэсліваў, што Польшча выкарыстоўвае ўсе дыпламатычныя сродкі для вызвалення сваіх грамадзян у Беларусі, аднак ужо доўгі час гэтыя дзеянні аказваюцца безвыніковымі.
Прэзідэнт указваў на тое, што міжнародная супольнасць павінна рашуча процідзейнічаць і асуджаць гэтыя ганебныя дзеянні.
Аб сітуацыі палякаў у Беларусі Прэзідэнт таксама гаварыў з Камісарам Фолькерам Цюркам.
“Я прасіў аб умяшанні, у тым ліку ў справе спадара Анджэя Пачобута, які незаконна ўтрымліваецца ў зняволенні беларускім рэжымам; мы не ведаем, што з ім зараз адбываецца”, – паведаміў Анджэй Дуда.
“Польскія грамадзяне былі асуджаныя на падставе ілжывых доказаў у ходзе інсцэніраваных працэсаў, зыход якіх быў вядомы яшчэ да іх пачатку”, – казаў ён.
Прэзідэнт указваў на тое, што міжнародная супольнасць павінна рашуча процідзейнічаць і асуджаць гэтыя ганебныя дзеянні.
Аб сітуацыі палякаў у Беларусі Прэзідэнт таксама гаварыў з Камісарам Волькерам Цюркам.
“Я прасіў аб умяшанні, у тым ліку ў справе спадара Анджэя Пачобута, які незаконна ўтрымліваецца ў зняволенні беларускім рэжымам; мы не ведаем, што з ім зараз адбываецца”, – паведаміў Анджэй Дуда.
Крыніца: wb24/prezydent.pl
Fot. Jakub Szymczuk/KPRP