Еўрапарламент прыняў чарговую рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітычных вязняў. Еўрадэпутаты абмеркавалі сітуацыю Мікалая Статкевіча, а таксама стан правоў чалавека ў Беларусі. У выніку дыскусіі сёння была прынятая адпаведная рэзалюцыя.
«Парламент патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і ўсіх 1500 палітвязняў у Беларусі. Статкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты і лаўрэат прэміі Сахарава 2020 года, адбывае 14 гадоў пазбаўлення волі паводле палітычна матываваных абвінавачанняў. Яго здароўе пагаршаецца з-за ўтрымання ў адзіночнай камеры», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Еўрапарламента.
Еўрадэпутаты таксама асудзілі неабгрунтаваныя і палітычна матываваныя прыгаворы. Яны падкрэслілі, што настаўляюць на прадастаўленні палітвязням належнай медыцынскай дапамогі, доступу да іх для адвакатаў, сваякоў, дыпламатаў і міжнародных арганізацый.
Еўрапарламент заклікае Еўрасаюз узмацніць ціск на беларускія ўлады праз новыя санкцыі, а таксама паўтарыў заклік прыцягнуць да адказнасці датычных да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і ваенных злачынстваў.
За рэзалюцыю прагаласавалі 489 парламентарыяў, супраць былі 7, а 42 устрымаліся.
Крыніца: europarl.europa.eu
Fot. wikipedia.org