Паводле штогадовай справаздачы «Рэпарцёраў без межаў», за першыя адзінаццаць месяцаў гэтага года да канца лістапада ў свеце падчас выканання прафесійных абавязкаў загінулі 45 журналістаў.
Найбольшая колькасць журналістаў (23 чалавекі) загінула ў зонах узброеных канфліктаў. Як паведамляе расійскі апазіцыйны сайт Meduza.io, 17 з іх былі забітыя ў сeктары Газа, Ізраілі і Лібане. «Рэпарцёры без межаў» паведамляюць, што з пачатку 2023 года ва Украіне былі забітыя два журналісты.
Як адзначаюць аўтары даследавання, у 2023 годзе загінулі менш журналістаў, чым гінулі кожны год з 2002-га.
У турме за сваю дзейнасць зараз знаходзіцца 521 журналіст, падлічылі аўтары даклада. Больш за ўсё зняволеных – у Кітаі (121), М’янме (68) і Беларусі (39).
Найбольшы прысуд сярод журналістаў у гэтай краіне атрымаў кансультант Радыё Свабода Ігар Лосік — 15 гадоў турмы. Яго жонка Дар’я асуджаная на два гады калоніі.
У Расіі, паводле падлікаў «Рэпарцёраў без межаў», у СІЗА і калоніях знаходзяцца 28 журналістаў.
За апошнія 20 гадоў найбольш журналістаў былі забітыя ў 2012 і 2013 гадах — 144 і 143 чалавекі адпаведна. У гэты час адбываліся найбольш жорсткія баявыя дзеянні ў Сірыі і Іраку. У 2022 годзе быў забіты 61 журналіст.
Крыніца: wb24/meduza.io
Fot. pixabay