Улады даюць дабро на акты вандалізму ў Курапатах, месцы пахавання ахвяр масавых растрэлаў, праведзеных НКУС у 1937-1941 гадах, што знаходзіцца на ўскрайку Мінска. Некалькі месяцаў таму вандалы апаганілі абразлівымі надпісамі крыж беларускага дзеяча Вацлава Ластоўскага, лаўку прэзідэнта Клінтана, а таксама крыж, прысвечаны польскім афіцэрам, расстраляным у 1940-41 гадах. Да гэтага часу ніхто нават не спрабаваў іх выдаліць. Падобна, што людзі баяцца, тым больш што на дрэвах развешана мноства так званых “фоталавушак”.

Затое камуністы бесперашкодна распаўсюджваюць свае фэйкі пра Курапаты. У адным з куткоў Курапацкага леса з’явіўся гэткі заламінаваны надпіс — «Земляная тюрьма. Здесь содержались перед расстрелами многие тысячи жертв немецко-фашистского геноцида осени 1941 года», а ніжэй дапісана — «Гамбургские евреи».

Гэты надпіс адсылае да фэйку, які ў апошнія гады распаўсюджваюць пралукашэнкаўскія камуністы на чале з адстаўным палкоўнікам Аляксандрам Плавінскім. Камуністы расказваюць, што ў Курапатах немцы расстрэльвалі яўрэяў з Заходняй Еўропы, а для іх утрымання нібыта збудавалі «земляную турму». Цяпер гэтую выдуманую «турму» яны нават адзначылі на мясцовасці – хто ж ім забароніць.

Крыніца: nashaniva.com

Галоўнае фота: Інстытут нацыянальнай памяці

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)