Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры 18 снежня прыняла рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам і элементам.
Беларускія гісторыкі лічаць, што Навагрудак быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Аднак з яго каштоўнасцяў – рэшткі замка, які існаваў тут ужо ў XI-XII стагоддзі.

Рынкавая плошча ў Навагрудку (фота: planetabelarus.by)
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоілі касцёлу Святога Лаўрэнція 1913 г. ва Ушачах з аднясеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне).

Касцёл ва Ушачах (фота: wikipedia.org)
Капліцы Святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в. Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднясеннем да катэгорыі «3» (рэгіянальнае значэнне).

Капліца ў Краснаазёрным (фота: catholic.by)
Касцёлу Святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у Лынтупах Пастаўскага раёна з аднясеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне).

Касцёл у Лынтупах (фота: wikiepedia.org)
Таксама статус гісторыка-культурнай спадчыны прысвоены культуры беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”) і тэхналогіі апляцення бяростага ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).
Крыніца: nashaniva.com