Супрацоўнікі ГУБАЗіК уварваліся ў школу польскай мовы “Polskipro”, паведамляюць праваабаронцы. Вучням школы пагражаюць рэпрэсіямі. “Чарговая порцыя спісаў персанажаў з картамі паляка”, – пішуць сілавікі на сваім тэлеграм-канале.
Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя.
Мяркуючы па фатаграфіях у праўладных тэлеграм-каналах, з дзвярэй школы таксама знялі таблічку з назвай.
Школа Polskipro вучыць усіх жадаючых польскай мове і мае шмат праграм – як для дзяцей, так і для дарослых. Працуе яна з 2011-га, а сайт polskipro.by адкрыты вясной 2016-га.
Нязменна кіруе школай 35-гадовы Вадзім Свістуноў. Вядома, што ён захапляецца велападарожжамі. Магчыма, ён таксама затрыманы, бо ГУБАЗіК выклаў на сваiх каналах фота з ім у офісе школы.
Крыніца: nashaniva.com