Падчас учорашняй сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапейскага Парламента па пытаннях стасункаў з Беларуссю польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі абмеркаваў пытанні падтрымкі Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, звязаныя з абаронай правоў чалавека, – паведаміла МЗС Польшчы.

“Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі дзеянні Польшчы па падтрыманні пытання Беларусі ў міжнародным парадку дня, а таксама аказанні падтрымкі прадстаўнікам беларускіх дэмакратычных колаў на эміграцыі і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны. Было адзначана, што польскія дыпламатычныя службы робяць крокі для вызвалення Анджэя Пачобута, які знаходзіцца ў турме ужо 1000 дзён”, — гаворыцца ў паведамленні дыпламатычнага ведамства.

У ходзе абмеркавання была падкрэслена неабходнасць узмацнення дзеянняў, накіраваных на вызваленне беларускіх палітычных зняволеных, а таксама падтрымку іх сем’яў, каб прадухіліць далейшае паглыбленне зоны ўплыву Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Беларусі.

Крыніца: gov.pl

Фота: Barbara Milkowska/MSZ

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)