20 снежня, ва ўзросце 59 гадоў, памёр ксёндз Рышард Чайка, хрыстусовец, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Мар’янаве. Доўгі час святар служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
У 1995–1996 гг. быў вікарыем катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.
У 1996–1997 гг. служыў у парафіі святых Пятра і Паўла ў Іўі.
З верасня 1997 года на працягу наступных 10 гадоў ён быў пробашчам парафіі святога Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат).
Падчас служэння ў Геранёнах ён шмат зрабіў для мясцовых вернікаў і садзейнічаў аднаўленню гістарычнага храма.
У чэрвені 2007 года ксёндз вярнуўся ў Польшчу.
Цырымонія пахавання памерлага святара адбудзецца заўтра ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў Старгардзе.
Крыніца: catholic.by/chrystusowcy.pl
Фота: chrystusowcy.pl