Незалежныя СМІ паведамляюць аб арыштах людзей, якія прапануюць дапамогу ў працэсе атрымання карты паляка. У апублікаваным на тэлеграме відэа з’яўляюцца пяць чалавек, якія прадстаўляюцца як індывідуальны прадпрымальнік, дырэктар ТАА, дырэктар школы замежных моў і заснавальнік ТАА.
Яны кажуць, што навучалі грамадзян Беларусі польскай мове і дапамагалі прайсці рэгістрацыю на атрыманне карты паляка.
Таксама затрыманыя на камеру прамаўляюць «прызнанні» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, фіксацыі перамяшчэння сілавікоў, каментарах у адрас міліцыі, закліках да «радыкальных» дзеянняў у адносінах да амапаўцаў.
Нагадаем, учора стала вядома, што сілавікі ўвайшлі ў школу польскай мовы ў Мінску Polskipro.
Крыніца: reform.by
Fot. gov.pl