Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі мяркуе, што першыя пашпарты Новай Беларусі могуць з’явіцца ўжо ў сакавіку 2024 года.

Ён пакуль не назваў канкрэтную дату, калі беларусы змогуць атрымаць першыя “альтэрнатыўныя” пашпарты. Аднак ёсць папярэднія вусныя дамоўленасці аб іх прызнанні іншымі краінамі.

„Мы замовілі матэрыялы для вырабу ўзору. Гэта быў важны складаны этап. Гэтыя матэрыялы ўжо вырабляюцца. Праз месяцы паўтара-два яны павінны да нас прыйсці”.

Цяпер мы займаемся ўсталяваннем органа выдачы. Гэта тое месца, якое будзе займацца пытаннямі выдачы пашпартоў – прыём заявак, іх верыфікацыя, размяшчэнне заказу на друк пашпарта, выдача дакументаў, захаванне звестак на належным узроўні бяспекі і іх далейшая апрацоўка.

Далей патрэбная палітычная праца, каб дамагчыся прызнання гэтага дакумента, кажа Кавалеўскі.

Крыніца: euroradio.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)