Дзяржава зробіць больш жорсткім кантроль над рэкламай. Адпаведныя змены ў заканадаўстве былі ўхвалены Саветам Рэспублікі, паведамляе прапагандысцкае агенцтва БелТА.

Закон забараняе размяшчаць рэкламу аб рабоце i навучанні за межамі Беларусі. Выключэннем стане толькі рэклама на сайтах, якія спецыяльна займаюцца працаўладкаваннем за межамі Беларусі і аказваюць паслугі па накіраванні на навучанне за мяжой.

Рэкламу ў транспарце трэба будзе абавязкова ўзгадняць з гарвыканкамам ці райвыканкамам, а медыцынскую – з Міністэрствам аховы здароўя.

Гарвыканкамы не будуць узгадняць сацыяльную рэкламу, бо ёй зоймецца міжведамасная рада па рэкламе пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ). У гэтую рэкламу вырашылі ўключыць і прамоцыю беларускіх кінафільмаў.

Па патрабаванні дзяржорганаў распаўсюджвальнікі рэкламы будуць абавязаны размяшчаць сацыяльную рэкламу дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат, а таксама сацыяльную рэкламу “ў сферы забеспячэння дзяржаўнай і грамадскай бяспекі”.

Крыніца: euroradio.fm

Фота: facebook.com/want.to.study.in.poland

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)