Польшча працягнула спрошчаную працэдуру выдачы праязнога дакументу для беларусаў да 30 чэрвеня 2024 года. Грамадзяне гэтай краіны па-ранейшаму будуць вызвалены ад аплаты за яго выдачу.
Падача заявы па спрошчанай працэдуры азначае, што:
Польскі праязны дакумент для іншаземца можа запытаць таксама асоба, якая раней не мела гэтага дакумента.
Не трэба даказваць, што немагчыма атрымаць новы пашпарт ва ўладаў краіны грамадзянства гэтай асобы.
Асоба, якая хоча атрымаць гэты дакумент, можа мець дазвол на часовае жыхарства, нададзены па іншай падставе, чым прадугледжана артыкулам 186, пункт 1, пункт 9 Закона пра іншаземцаў.
Польскі праязны дакумент іншаземца (polski dokument podróży dla cudzoziemca) – гэта пасведчанне асобы замежніка ў Польшчы, які не мае аналагічных дакументаў, выдадзеных краінай яго паходжання, які дазваляе, акрамя іншага, перасякаць польскую мяжу на ўезд і на выезд. Польскі праязны дакумент для іншаземца сапраўдны на працягу 1 года з даты яго выдачы.
Нядаўна МУС Польшчы канкрэтызаваў, што польскі праязны дакумент замежніка служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацверджання асобы. Там адзначылі, што пры падачы заявы на часовы або пастаянны ВНЖ, а таксама на ВНЖ доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці прадставіць свой беларускі пашпарт або іншы праязны дакумент.
Крыніца: euroradio/gov.pl
Фота: gov.pl