На платформе Patronite зараз праходзіць кампанія ў падтрымку зняволенага журналіста і лідара польскай меншасці ў Беларусі. Анджэй Пачобут знаходзіцца ў турме ўжо 1015 дзён.

“Анджэй — палітвязень, які падвяргаецца катаванням, нягледзячы на відавочныя праблемы са здароўем. Давайце пакажам, што мы пра яго не забыліся. Напішыце словы падтрымкі Анджэю і ягонай сям’і!” — просяць арганізатары акцыі.

На сайце ёсць форма, якую можна запоўніць, каб даслаць словы падтрымкі журналісту. На сёння на зварот адгукнуліся 2332 чалавекі.

Арганізатары гарантуюць, што выбраныя паштоўкі будуць надрукаваныя і дастаўленыя сям’і Анджэя.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)