Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская 8-10 студзеня наведае Польшчу. Пра гэта паведамляе выданне «Позірк» са спасылкай на яе дарадцу Франака Вячорку.
Паводле яго слоў, у рамках візіту Ціханоўская прыме ўдзел у прыёме ад імя прэзідэнта краіны Анджэя Дуды. Таксама яна сустрэнецца з кіраўнікамі абедзвюх палат парламента, міністрамі замежных спраў, адукацыі, па справах Еўрасаюза, членамі камісій па міжнародных справах парламента, мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, кіраўнікамі дыпмісій, акрэдытаваных у польскай сталіцы.
Таксама прапрацоўваецца сустрэча Ціханоўскай з новым прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.