У дворыку бібліятэкі Урублеўскіх Літоўскай Акадэміі Навук у Вільні да 2026 года з’явіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і яго жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе літоўскі партал Delfi.
Бібліятэка і Літоўскі саюз мастакоў у снежні 2023 года аб’явілі конкурс на стварэнне помніка, прыём прапаноў працягнецца да 9 красавіка.
«Будынак бібліятэкі быў пабудаваны на месцы, дзе былі ўладанні Радзівілаў у 16-17 стст. Канкрэтна на месцы будынка былі сажалкі. Мы можам казаць, што з палаца, які знаходзіўся непадалёк, Барбара хадзіла на спатканні з Жыгімонтам», — сказаў кіраўнік бібліятэкі Сігітас Нарбутас.
Нарбутас спадзяецца, што скульптура ў дворыку з’явіцца ў 2024-2025 гадах.
Крыніца: delfi.lt
Fot. govilnius.lt