Суд Чыгуначнага раёнa Віцебскa прызнаў сацыяльныя сеткі ксяндза Вячаслава Барка і шэраг іншых каналаў, старонак і профіляў экстрэмісцкімі. Рашэнне было прынятае 26 снежня, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Улады прызналі ютуб-канал святара, старонку ў Facebook і тэлеграм-канал экстрэмісцкімі.
Ксёндз Барок доўгі час служыў у каталіцкай парафіі ў Расонах, Віцебскай вобласці. У снежні 2020 года ён быў прыгавораны да 10 дзён арышту за “прапаганду нацысцкіх сімвалаў”, але быў вызвалены дзякуючы асабістаму ўмяшанню папскага нунцыя.
Праз палітычны пераслед святар быў вымушаны пакінуць Беларусь. Тым не менш, ціск на яго не спыняецца: напрыклад, сілы бяспекі наведвалі яго бацьку.
Святар неаднаразова выказваў салідарнасць з пераследуемымі актывістамі польскай меншасці ў Беларусі.
У абноўлены спіс кантэнту, прызнанага “экстрэмісцкім”, таксама дабаўлены каналы і чаты ў Tэлеграме, такія як “Чат Беларусі ў Тбілісі” і “Чачэрск”, старонка і профілі ў сацыяльных сетках ініцыятывы “Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой”, а таксама выданне “Новы Час” і іншыя.
Суды ў Беларусі рэгулярна абнаўляюць спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.
Крыніца: wb24.org/svaboda.org