57 гадоў таму, 8 студзеня 1967 года, трагічны выпадак на вакзале ва Уроцлаве раптоўна абарваў кар’еру выдатнага акцёра, родам з Крэсаў, Збігнева Цыбульскага. Акцёр загінуў, калi яму было ўсяго 39 гадоў. Цыбульскі быў адным з самых характэрных акцёраў тэатра і кіно польскай кінематаграфіі пасляваеннага перыяду. Вядомы сваім унікальным стылем і магнітнай асобай, ён часта параўноўваўся з “польскім Джэймсам Дзінам”.
Цыбульскі нарадзіўся 3 лістапада 1927 года на Крэсах, на тэрыторыі сучаснай Украіны, а яго кар’ера пачалася пасля Другой сусветнай вайны. Ён вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Дзяржаўным Вышэйшым Тэатральным Вучылішчы ў Кракаве, дзе пазнаёміўся са сваімі будучымі калегамі, уключаючы рэжысёра Анджэя Вайду. Супрацоўніцтва з Вайдай прынесла яму славу, асабліва дзякуючы ролі ў фільме “Попел і дыямент” (1958), які лічыцца адным з найважнейшых фільмаў у гісторыі польскага кіно. Выбітныя ролі акцёр таксама стварыў у фільмах “Нявінныя чараўнікі” і “Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе”.
Стыль Цыбульскага, які характарываўся паўсядзённым адзеннем і сонцаахоўнымі акулярамі, стаў культавым для тагачаснай моладзі. Яго манера гульні і непаўторная экспрэсія паспрыялі змене ўяўлення пра ролю акцёра ў польскім кіно. Нягледзячы на кароткае жыццё, Цыбульскі пакінуў трывалы след у гісторыі польскай культуры і мастацтва.
Галоўнае фота: Нацыянальны кінаархіў/www.fototeka.fn.org.pl