Еўрапейская камісія заклікае Google, Meta ды іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ, піша Financial Times. У прыватнасці, шляхам прасоўвання іх матэрыялаў вышэй за тыя, якія публікуюць праўрадавыя СМІ. У Еўрапейскай камісіі адзначылі, што алгарытмы пошуку не ўлічваюць цэнзуру, якая дзейнічае ў Беларусі.

“Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ — гэта два бакі аднаго медаля, і мы хочам, каб Big Tech займаўся абодвума, — кажа віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі Вера Ёўрава. — …Гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды Мінска ці Крамля”.

У кампаніі Google заявілі выданню, што “прыкладаюць усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі спосабамі, якія не бяруць да ўвагі палітычныя прыхільнасці”. А пошук “заўсёды можа быць лепшым”. У кампаніі спасылаюцца на існаванне “соцень фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаны”.

Крыніца: ft.com/euroradio

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)