Настаяцелька Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродна ігумення Гаўрыіла распавяла пра людзей, якія з’ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, баючыся палітычнага пераследу. Манахiня сказала, што калі б яны сказалі Лукашэнку «прабач нас», усё было б інакш.

«Гардыня – гэта адзін з сямі смяротных грахоў. Калі яны ў гэтым не пакаюцца – прамая дарога ў пекла. Але ў яго Міласэрнае Сэрца, ён даруе. Калі б Аляксандр Рыгоравіч наш не прабачыў тых, хто правініўся, то тады, напэўна, мала б людзей было на волі», – пракаментавала ігумення Гродзенскага жаночага манастыра ў перадачы прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Кожны бягун, які ўцёк ад нас. Ты лепш вярніся, няхай з табой папрацуюць таварышы з міліцыі, сумленныя, прыстойныя, цябе да парадку прывядуць, і ты зноў станеш тым, кім ты, можа, быў», – навучала яна.

А пад канец сказала, што ў Беларусі мірнае, спакойнае жыццё, і на просьбу Азаронка блаславіла яго.

Крыніца: nashaniva.com

Fot. CTV

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)