“Я заўсёды буду падтрымліваць Беларусь і тых, хто жыве свабоднай Беларуссю ў дзеяннях на шляху да поўнай свабоды і незалежнасці”, – запэўніваў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас калядна-навагодняй сустрэчы са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Прэзідэнт падкрэсліваў, што на кожным міжнародным форуме ён заўсёды гаворыць аб барацьбе, аб рабстве, у якім сёння знаходзіцца беларускі народ.

“Я глыбока веру ў тое, што настане час, калі мы ўсе разам будзем радавацца свабодзе, поўнай незалежнасці, суверэнітэту; калі зможам свабодна сустракацца і ў Беларусі, і ў Польшчы, перасякаць нашу агульную мяжу ў любы момант, без страху быць зняволеным у турму , спыненым, пераследаваным”, – падкрэсліў ён.

“Прэзідэнт ацаніў, што сёння судовая сістэма ў Беларусі фактычна не існуе” – гэта толькі ўзброеная, жалезная рука Лукашэнкі, якая адпраўляе людзей у турмы, у папраўчыя калоніі.

“З вялікай трывогай мы чакаем на навіны аб Анджэе Пачобуце, з вялікай трывогай слухаем аб тым, што кожны дзень у Беларусі адбываюцца новыя арышты, людзей адпраўляюць у папраўчыя калоніі і турмы” – казаў ён.

Крыніца: prezydent.pl

Fot. Marek Borawski/KPRP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)