Агенцтва Унутранай Бяспекi (ABW) паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць КДБ. Жанчына была затрымана 20 снежня.

Як паведамляе ABW, на працягу некалькіх месяцаў падазроная перадавала КДБ інфармацыю аб беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама аб арганізацыях, якія аб’ядноўваюць беларусаў і палякаў беларускага паходжання. Былі праведзены ператрусы, дапытаны сведкі і канфіскаваны носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах.

Жанчыне прад’яўлены абвінавачанні ў шпіянажы. Акруговы суд у Варшаве прымяніў ёй меру стрымання ў выглядзе часовага арышту на тэрмін тры месяцы.

Расследаванне па гэтай справе вядуць супрацоўнікі ABW пад наглядам Мазавецкага Аддзялення Дэпартамента па Барацьбе з Арганізаванай Злачыннасцю і Карупцыяй Генеральнай Пракуратуры.

Крыніца: gov.pl

fot. gov.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)