Улады Беларусі закрылі каля дзесяці камерцыйных устаноў, дзе вяліся курсы польскай мовы, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Затрымліваюцца кіраўнікі моўных курсаў, ад супрацоўнікаў патрабуюць спісы выкладчыкаў і вучняў, якім пагражае пераслед. Асаблівую цікавасць выклікаюць уладальнікі карты паляка.
Наш сервіс паведамляў аб закрыцці школы Polskipro, у якую сілавікі ўварваліся 21 снежня 2023 года. У той жа дзень была праведзена праверка ў моўнай школе “PanProfesor”, якая таксама аб’явіла аб сваім закрыцці пасля дзевяці гадоў працы.
Рэжым Лукашэнкі з ліпеня 2023 года патрабуе, каб грамадзяне паведамлялі аб наяўнасці віду на жыхарства, пашпартоў іншай краіны і іншых дакументаў, выдадзеных замежнымі дзяржавамі. Дзяржслужачым забаронена мець карту паляка.
fot. pixabay