У Польшчы афіцыйна жыве амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі. Адна чвэрць з іх атрымала дазвол на сталае пражыванне і іншыя дазволы ў другой палове 2023 года, паведамляе Цэнтр Беларускай Салідарнасці.
У Польшчы афіцыйна жыве амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі. Адна чвэрць з іх атрымала дазвол на сталае пражыванне і іншыя дазволы ў другой палове 2023 года, паведамляе Цэнтр Беларускай Салідарнасці.
Вялікімі тэмпамі расце колькасць заяў на міжнародную абарону. Калі ў 2020-м іх было 407, то ў 2023-м па яе звярнуліся 3713 чалавек.
У 99 працэнтах выпадкаў беларусы атрымліваюць станоўчы адказ па справах аб легалізацыі. А найбольш беларускіх грамадзян жыве ў Мазавецкім ваяводстве.
Нагадаем, што 30 снежня польскія ўлады працягнулі спрошчанае атрыманне пашпарта замежніка для беларусаў.
Крыніца: wb24/euroradio
Fot. belarusam.pl