Прарасійская блогерка Таццяна Сідаровіч у сваім тэлеграм-канале выказала абурэнне наконт назвы выставы, арганізаванай праўладным Саюзам Мастакоў Беларусі, крытыкуючы выкарыстанне слова “вакацыі”, якое яна лічыць “чыста польскім словам”.

Для падтрымкі свайго пункту гледжання яна прывяла расійска-беларускі слоўнік, у якім да слоў да словаў «отпуск» і «путешествие» пазначаны іншыя беларускія эквіваленты. У той час як перакладчык Google перакладаў слова “отпуск” на польскую мову як “wakacje”, што дазволіла зрабіць адназначныя высновы.

«Вы там за якую культуру выступаеце? Ці ў нас тут Крэсы ўсходнія?» — абурылася блогерка.

«Аднаго моўнага тэрарыста выпілілі (рэд. маецца на ўвазе Ігар Случак, які быў вымушаны пакінуць Беларусь), які доўгія гады кашмарыў беларускія прадпрыемствы і ўносіў раскол па моўнай прыкмеце, дык унутры старанна спрабуюць апалячыць і забіць выдуманым шлакам пад беларускую».

Сідаровіч, якую падтрымлівае іншая актывістка Вольга Бондарава, абвінаваціла ў спробе паланізацыі беларускай мовы. Аднак яны не ведалі, што слова “вакацыі” паходзіць з лацінскай і існуе як у беларускай, так і ў рускай мовах. Гэтае слова прысутнічае ў шматлікіх слоўніках, уключаючы пяцітомны савецкі “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” і апошні акадэмічны “Слоўнік беларускай мовы”.

Блогеркі зноў прадэманстравалі сваё невуцтва, якоё была абумоўлена іх антыпольскім настроем. Яны не ведалі, што ў беларускай мове слова “вакацыі” азначае канікулы, а ў рускай –  час, «на які службовыя асобы штогод вызваляюцца ад службовых заняткаў для адпачывання» (напісана ў рускім перадрэвалюцыйным энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Ефрона).

Крыніца: wb24.org/nashaniva.com

Фота: znaj.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)