Узмацненне жорсткасці санкцый супраць Беларусі і Расіі было адной з тэм сустрэчы міністра замежных спраў Польшчы, Радаслава Сікорскага, з яго літоўскім калегам, Габрыэлюсам Ландсбергісам.
У паведамленнях дыпламатычных ведамстваў абедзвюх краін падкрэсліваецца, што абмяркоўвалася зменлівая сітуацыя ў галіне бяспекі ў Еўропе, абароннае супрацоўніцтва, падтрымка Украіны і беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама ўзмацненне санкцый супраць Расіі і Беларусі. Таксама абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, з асаблівым акцэнтам на сітуацыю польскай нацыянальнай меншасці ў Літве.
Краіны ўзгаднілі доўгатэрміновую палітыку стрымлівання Расіі з выкарыстаннем інструментаў НАТА.
Wczoraj w Trokach, minister @sikorskiradek wziął udział w nieformalnym spotkaniu Snow Meeting.
Wizyta na Litwie była też okazją do rozmowy z ministrem spraw zagranicznych 🇱🇹 @GLandsbergis o bezpieczeństwie w regionie. pic.twitter.com/JFV2fZy2Cf
— Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP 🇵🇱 (@MSZ_RP) January 12, 2024
“З іншага боку, вельмі важныя і гнуткія фарматы рэгіянальнай абароны. Мы працягнем развіваць абароннае супрацоўніцтва з Польшчай, бо Сувалкскі калiдор – гэта відавочная зона сумеснай адказнасці», – прыводзіць прэс-служба МЗС слова Ландсбергіса.
Крыніца: wb24/urm.lt/gov.pl
Fot. urm.lt