Вядомы беларускі футбаліст, Аляксандр Хацкевіч, стане новым галоўным трэнерам клуба “Заглэмбе” з горада Сасновец на поўдні Польшчы – паведаміў у сваім акаўнце на X (былы Твітар) журналіст Пётр Слонка.
Гэты клуб гуляе ў польскім другім дывізіёне, і там пасля 19 тураў займае апошняе месца.
Перад гэтым 50-гадовы Хацкевіч быў таксама трэнерам сціплай кіпрскай “Карміёцісы”, з якой ён сышоў у лістападзе 2022 года. У ліпені 2023 года стала вядома, што ён стаў трэнерам-кансультантам польскага аматарскага клуба “Скра”.
А раней, адпаведна ў 2014-2016 і 2017-2019 гадах Хацкевіч быў галоўным трэнерам адпаведна зборнай Беларусі і знакамітага кіеўскага “Дынама”.
📣 | Miło nam ogłosić, że zdobywca dwóch superpucharów oraz dwóch wicemistrzostw Ukrainy z Dynamem Kijów, Alaksandr Chackiewicz, został nowym trenerem Zagłębia Sosnowiec! Witamy w Klubie i życzymy samych sukcesów w pracy ❤️💚🤍
𝙒𝙄𝙀̨𝘾𝙀𝙅 👉 https://t.co/aPis5sHvAb pic.twitter.com/9zhhm4PFTY
— Zagłębie Sosnowiec (@zaglebie_eu) January 16, 2024
Фота: прэс-служба клуба “Заглэмбе”