У Аб’яднаным пераходным кабiнеце Беларусі была прадстаўлена інфармацыя аб выніках сустрэчы стыпендыятаў Праграмы ўрада Рэспублікі Польшча імя Канстанціна Каліноўскага, прызначанай для беларускіх студэнтаў у Польшчы, з яе каардынатарамі.

У сустрэчы прыняў удзел намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Анджэй Шэптыцкі, павераны ў справах Польшчы ў Беларусі (2020-01.2024) Марцін Вайцяхоўскі.

Павел Баркоўскі выказаў удзячнасць польскаму ўраду і дырэкцыі праграмы за існаванне гэтай ініцыятывы, гісторыя якой пачынаецца з пратэстаў пасля выбараў 2006 года і пачатку сістэмных рэпрэсій супраць беларускага студэнцтва.

Павел Баркоўскі выказаў гонар за прысутных і іх грамадзянскую пазіцыю, якая стала прычынай далучэння навучэнцаў да праграмы, і спадзяванне, што яны стануць карыснымі спецыялістамі для новай Беларусі.

Прадстаўнікі польскага боку адзначылі, што падтрымка беларускага грамадства ў яго імкненні да свабоды працягнецца як польскімі ўніверсітэтамі, так і дзяржаўнымі ўладамі Польшчы.

Сярод узнятых стыпендыятамі тэм:

  •  памер стыпендый і неабходнасць іх індэксацыі, своечасовасць выплат;
  • стварэнне дапаможніка для новых удзельнікаў праграмы дзеля іх інтэграцыі ў польскае акадэмічнае асяроддзе;
  • легалізацыя дакументаў, неабходных для навучання, праз цяжкасці з атрыманнем даных ЦТ і апастыля для навучэнцаў, якія падпадаюць пад пераслед у Беларусі;
  • прынцыпы адбору кандыдатаў у працэсе рэкрутацыі;
  • паляпшэнне ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам праграмы і стварэнне інстытута абраных прадстаўнікоў навучальных груп (стараст).

Частка навучэнцаў выказала жаданне дапамагаць беларускім дэмсілам у іх дзейнасці.

Анджэй Шэптыцкі запэўніў, што з яго боку будуць прыкладзены намаганні для павышэння стыпендый праграмы Каліноўскага як найменей да ўзроўню памеру стыпендый праграм NAWA.

Дырэкцыя праграмы паабяцала стварыць дапаможнік для новых навучэнцаў і падбаць пра арганізацыю выбараў прадстаўнікоў навучальных груп.

Крыніца: t.me/CabinetBelarus

Фота: studium.uw.edu.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)