Беларус Дзмітрый Саўян падаў сваю кандыдатуру на польскі адбор на “Еўрабачанне-2024”. Ён выступае як акцёр і комік стэндапа, вядомы ў TikTok як Pan Savyan. Пад гэтым псеўданімам ён плануе ўдзельнічаць у конкурсе.

Патрапіць на конкурс Саўян хоча з песняй “W Kolorku Amaretto”. Ідэю для кампазіцыі ён узяў з жыцця. Беларус расказвае, што выпадкова падслухаў размову дзвюх жанчын аб тым, як адна з іх купіла блузку колеру амарэта.

Некаторыя ціктокі Дзмітрыя Саўяна сталі віруснымі. Напрыклад, з рэфрэнам: “Іду на працу, вяртаюся з працы, уоу-уоу-уоу, а калі ўікэнд?” на польскай мове.

Да пачатку расійскай агрэсіі беларус жыў у Кіеве, пазней пераехаў у Польшчу.

Крыніца: euroradio

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)