Маршалак Сената Малгажата Кідава-Блонская сустрэлася са старшынёй Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс і віцэ-старшынём Марэкам Занеўскім, пачаўшы серыю размоў з прадстаўнікамі польскай дыяспары з усяго свету. Маршалак падкрэсліла важнасць клопату аб паляках у Беларусі і запэўніла аб падтрымцы Сенатам Саюза палякаў.
Звяртаючыся да Анжалікі Борыс, маршалак падзякавала ёй за смеласць і самаахвярнасць дзеля нашых суайчыннікаў. Кідава-Блонская таксама заклікала вызваліць журналіста Анджэя Пачобута і запрасіла Борыс да ўдзелу ў Паланiйнай кансультатыўнай радзе пры Маршалаку Сената.
Борыс падзякавала за запрашэнне і падкрэсліла важнасць выкладання польскай мовы і захавання польскай культуры ў Беларусі.
💬 „Dzisiaj od spotkania z panią Andżeliką Borys, prezes Związku Polaków na Białorusi, rozpoczynam moje spotkania w Senacie z przedstawicielami środowisk polonijnych. W ten sposób pragnę podkreślić i przypomnieć, jak ważna jest dla Polski i dla mnie osobiście troska o naszych… pic.twitter.com/aJMVEffzI5
— Senat RP 🇵🇱 (@PolskiSenat) January 19, 2024
Нагадаем, што з сакавіка 2021 па сакавік 2022 года старшыня Саюза палякаў у Беларусі знаходзілася пад арыштам. Яе абвінавачвалі ў “падбухторванні да нацыянальнай нянавісці і рэабілітацыі нацызму”, за што ёй пагражала ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі. У красавіку мінулага года абвінавачанні супраць Анжалікі Борыс былі знятыя.
Крыніца: wb24/polskieradio.pl
Фота: Marta Marchlewska-Wilczak, Kancelaria Senatu