У касцёле святога Юзафа ў Ляхавічах, на просьбу мясцовых улад, адключылі прайграванне мелодый з электронных званоў. Справу ўзялі на кантроль абласная пракуратура, Санітарна-эпідэміялагічная станцыя і Раённы выканаўчы камітэт пасля скаргаў некаторых жыхароў на шум, паведамляе партал Katolik.life.

Цяпер сістэма прайграе толькі бой званоў у 12 гадзін і перад святой імшой, а мелодыі, якія пачыналі і завяршалі дзень, адключаны.

Кампанію супраць сістэмы электронных званоў ініцыявалі трое мясцовых жыхароў. Яны пачалі пісаць скаргі, у тым ліку ў пракуратуру, і збіралі подпісы пад калектыўным зваротам.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)