Клуб “Invictus 1863”, які займаецца гістарычнай рэканструкцыяй паўстання 1863 года, арганізаваў дзень адчыненых дзвярэй у хабе “Новая Зямля” ў Беластоку. Мерапрыемства адбылося ў 161-ю гадавіну паўстання.

Члены клуба і госці мерапрыемства казалі:

– Мы вельмі радыя, што паспелі да гадавіны. Яшчэ тыдзень-два таму здавалася, што не паспеем. Я вельмі рады, што сёння мы зможам паказаць тое, што мы зрабілі.

– Продкі маёй жонкі ўдзельнічалі ў паўстанні. Нашы продкі бароліся з несправядлівасцю за волю народу.

– Мне вельмі падабаецца. Тое, што мне давялося пабачыць і адчуць мне вельмі спадабалася. Нашы хлопцы і Кацярына сапраўдныя малойцы.

– Па людзях бачна, што цікавасць ёсць, вечар атрымаўся.

Клуб “Invictus 1863”, заснаваны беларускімі эмігрантамі, якія захапляюцца гісторыяй і актыўна яе папулярызуюць, адкрыты для ўсіх жадаючых. Сустрэчы праходзяць па панядзелках у беластоцкім хабе “Новая Зямля”.

Крыніца: racyja.com

Фота: Радыё Рацыя

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)