Экс-журналістку афіцыйнага партала каталіцкага касцёла ў Беларусі Catholic.by Аксану Ючковіч затрымалі, паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская Візія”. Паводле інфармацыі крыніцы, інцыдэнт здарыўся ўчора, 23 студзеня.

Аксана Ючковіч – прыхаджанка каталiцкай парафii ў вёсцы Параф’янава каля Докшыц. Яна вядомая сярод каталіцкай супольнасці Мінска, дзе арганізоўвала шматлікія мерапрыемствы.

Нагадаем, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 23 студзеня як мінімум 84 чалавекі сутыкнуліся з візітамі сілавікоў. Некаторых затрымалі, некаторых адпусцілі пасля ператрусу. Сярод затрыманых – жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч і віцебскі актывіст Барыс Хамайда.

Паведамлялася, што некаторыя затрыманні звязаныя праектам INeedHelpBY, які быў нядаўна прызнаны “экстрэмісцкім” фармiраваннем. Ініцыятыва INeedHelpBY дапамагае прадуктамі пацярпелым ад рэпрэсій. У пастанове супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы пра «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Крыніца: reform.by

Фота: dina-photo.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)