Прадстаўнік па знешніх справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валерый Кавалеўскі абмеркаваў праект пашпарта Новай Беларусі са спецыяльнымі прадстаўнікамі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю з Польшчы, Літвы, Эстоніі і Швецыі.
У найбліжэйшыя планы не ўваходзіць выдача пашпартоў, а хутчэй падрыхтоўка да гэтага працэсу. У прыватнасці, мяркуецца арганізацыя нечага падобнага на пашпартны стол дэмакратычных сіл.
«Каб заваяваць давер беларусаў і замежных партнёраў, неабходна стварыць орган выдачы пашпартоў з камандай прафесіяналаў. Орган забяспечыць выкананне найвышэйшых міжнародных стандартаў пры тэхнічнай падтрымцы спецыялізаваных арганізацый: ад збору заявак і вырабу фізічных асобнікаў да бяспечнага захоўвання даных», – паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.
Крыніца: wb24/racyja.com