Аб’яднаны Пераходны Кабінет Святланы Ціханоўскай папярэджвае беларусаў аб новай правакацыі спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі. З’яўляюцца вэб-сайты, профілі ў сацыяльных сетках і нават рэклама нібыта ад імя Кабінета, мэтай якіх з’яўляецца збор звестак беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой.

“Заяўляем, што на бягучы момант Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць аніякія спісы на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта!” — гаворыцца ў заяве.

“Любыя падобныя “зборы” варта лічыць правакацыяй спецслужбаў рэжыму… Беражыце сябе і свае асабістыя даныя і сачыце за афіцыйнымі паведамленнямі”.

Чакаецца, што першыя пашпарты «Новай Беларусі» з’явяцца ў сакавіку 2024 года. Гэты праект рэалізуецца беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

Крыніца: t.me/CabinetBelarus

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)