Марыя Радзевіч, хоць сёння крыху забытая, была асобай, якая пры жыцці была надзвычай уплывовай і шануемай пісьменніцай. Нарадзілася 2 лютага 1863 года ў вёсцы Пянюга на Гродзеншчыне, у сям’і з дваранскімі каранямі, атрымала ў спадчыну не толькі зямлю, але і дух нязломнага патрыятызму. Яе бацькі, актыўныя ўдзельнікі паўстання 1863 года, зведалі рэпрэсіі з боку царскiх ўладаў, а апавяданні пра тыя часы сталі асновай многіх яе літаратурных твораў.

Радзевіч, будучы маладой васемнаццацігадовай жанчынай, пасялiлася ў маёнтку Грушава на Палессі, дзе паўсядзённае жыццё падзялялася паміж кіраваннем сямейнай маёмасцю і літаратурнай творчасцю. На старонках сваіх твораў яна не толькі звярталася да гісторыі, але і закранала сацыяльныя пытанні, застаючыся вернай ідэям пазітывізму, якія абвяшчалі працу ў падставы і паляпшэнне долі мясцовых супольнасцяў. Асабліва блізкія ёй былі справы жанчын, ролю якіх у грамадстве яна хацела ўмацоўваць.

Сядзіба Рaдзевічаў у Пенюзе на Гродзеншчыне. Малюнак Напалеона Орды, 1861 год

Яе творчасць, якая ўключае такія раманы, як “Дэвайціс”, “Лета лясных людзей”, “Паміж вуснамі а краем чары”, “Страшны дзядуля” ці “Верас”, – гэта творы, якія жыва малююць выяву грамадства тых часоў і цяжкiя лёсы тых людзей. Яе гісторыі, хоць і ўкаранёныя ў эпоху пазітывізму, не страцілі актуальнасці, да гэтага часу могуць служыць адказам на дылемы сучаснага чалавека, што таксама пацвярджае нядаўняя прэм’ера серыяла “Дэвайціс” на Польскім тэлебачанні. Адаптацыя, якая выкарыстоўвае багаты наратыў “Дэвайціс”, пераносіць гледачоў у рэаліі, апісаныя Радзевіч, прапаноўваючы сучасную інтэрпрэтацыю яе рамана.

Марыя Радзевіч (1889)

Радзевіч таксама была важнай фігурай грамадскага жыцця. З 1905 года яна ўключылася ў працу земскіх арганізацый, а падчас Першай сусветнай вайны і ў гадах непасрэдна пасля яе не шкадавала намаганняў для дапамогі ахвярам вайны. Яе дзейнасць была шырокага маштабу – ад дабрачыннай працы да адукацыйнай дзейнасці.

Польскi cерыял «Дэвайціс» (Фота: TVP)

Марыя Радзевіч пайшла з жыцця 6 лістапада 1944 года, у цені Другой сусветнай вайны, якая забрала ў яе магчымасць творчасці і актыўнасці. Яна памерла ў сядзібе Лявонаў пад Скерневіцамі, пакінуўшы пасля сябе багатую літаратурную спадчыну, якая да гэтага часу можа служыць натхненнем для тых, хто шукае ў літаратуры пазітывісцкія каштоўнасці і жаночы погляд на зменлівы свет.

Fot. vod.tvp.pl, NAC

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)