У Літве прапануецца закрыць пагранічныя пераходы “Лаварышкес” і “Райгардас” на граніцы з Беларуссю (з беларускага боку – “Катлоўка” і “Прывалка”). З такой ініцыятывай выступіла Камісія нацыянальнай бяспекі, паведамляе літоўскі дзяржаўны вяшчальнік LRT.

У мінулым годзе такую прапанову агучвала міністр унутраных спраў Агне Білатайце пасля таго, як на фоне прыбыцця ў Беларусь расійскіх наймітаў з ПВК “Вагнер” закрылі пункты пропуску “Шумскас” і “Твярячус”. Тады супраць гэтай ініцыятывы выказаўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

6 лютага Камісія па нацбяспецы вярнулася да гэтай прапановы. Таксама камісія рэкамендавала спыніць высадку і пасадку пасажыраў на чыгуначным КПП на памежнай станцыі Кяна і скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім пасажырскім перавозчыкам.

Па словах кіраўніка Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Вілмантаса Віткаўскаса, паток беларускіх грамадзян праз літоўскую мяжу апошнім часам вырас у паўтара раза. Ён прапанаваў праводзіць больш дэталёвы дагляд людзей, транспартных сродкаў і тавараў.

Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы дзейнічаюць чатыры пункты пропуску.

Крыніца: euroradio/lrt.lt

Фота: pixabay

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)