Анджэя Пачобута ў чарговы раз змясцілі ў карцар. На працягу васьмі месяцаў яму не дазволілі ніводнай сустрэчы і не перадалі ніводнай пасылкі.

“Сёння роўна год, як агучылі прысуд на 8 гадоў зняволення для Анджэя. З тае пары, як ён паехаў адбываць пакаранне ў наваполацкую калонію, у яго не было ніводнага спаткання, ніводнага званка, ніводнай перадачы, нават з рэчамі. Пазбаўляюць абсалютна ўсяго”, — напісала жонка польскага дзеяча Аксана Пачобут.

Як стала вядома праваабаронцам, практычна ўвесь час зняволення ў наваполацкай папраўчай калоніі Пачобута трымалі ў памяшчэнні камернага тыпу. Ён адбыў там шэсць месяцаў са жнівеня 2023 г. за адмову ад працы, якую яму па стане здароўя нельга было выконваць.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)