Паводле тэлеграм-канала “Спадчына”, у Брэсце па ўказанні мясцовых улад быў знесены гістарычны будынак у стылі польскага мадэрнізму. Як неаднаразова падкрэсліваў канал, выключэнне аб’екта з Дзяржаўнага спісу помнікаў немагчыма па законе з-за ўмовы пра «немагчымасць навуковага аднаўлення», калі ёсць хоць бы фотаздымкі будынка.

У адносінах да аднаго з аб’ектаў, выключэнне якога рэдактары канала спрабавалі беспаспяхова аспрэчыць у пракуратуры, усё пацвердзілі асобы, якія непасрэдна ўдзельнічалi у працэсе знішчэння помніка.

Гэта мадэрнісцкі дамок па Будзённага, 5 у Брэсце, які быў выключаны са спісу і знішчаны, каб пабудаваць праезд на паркоўку да самага пачварнага будынка ў Беларусі – Брэсцкага тэатра лялек.

«У часе падрыхтоўкі Брэста да юбілею знеслі гістарычны дом на вуліцы Будзёнага.

Выкарыстоўваючы розныя інструменты, яго выключылі са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а чыноўнікі аблвыканкама абгрунтавалі, чаму тое трэба зрабіць».

«Трэба было выканаць тое даручэнне. Я як спецыяліст разумеў, што няма падставаў дом выключаць [са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў]. Мне сорамна. Гэта было няправільна, і мы як чыноўнікі прыклалі да гэтага руку», — прызнаецца былы намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Крыніца: t.me/spadczyna/9965

Фота: telegram

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)