23 лютага ў 18:00 у тэатральнай зале Дома польскай культуры ў Вільні адбудзецца спектакль паводле рамана “Нататкі афіцэра Чырвонай Арміі” нашага суайчынніка, Сяргея Пясецкага. Дзеянне рамана адбываецца ў Вільні, а таксама ў Лідзе і яе ваколiцах.

“Нататкі афіцэра Чырвонай Арміі” – гэта драматычная, гістарычна праўдзівая сатыра на савецкую прапаганду, войска і НКУС, якая паказвае менталітэт Чырвонай Арміі і бальшавікоў. Гэта гратэскавы, але вельмі горкi погляд на лёс людзей у часы савецкай і нямецкай акупацыі. У спектаклі дакладна прадстаўлены спосаб мыслення і паводзіны адукаванага савецкага салдата, яго зачараванне ідэалогіяй і лідарам Савецкага Саюза. Высмейваецца камуністычная прапаганда, яе пампезны стыль, нахабная хлусня і антыгуманістычны падыход да рэалізацыі тэарэтычна высакародных мэт. Тэза “Дзякуй дзеду за перамогу” – не наша, польская ці літоўская, а толькі далейшае прапагандысцкае замбаванне нашай моладзі пра-савецкай “сістэмай” аб ілюзорнай “перамозе”.

Нашы дзяды стаялі насупраць гэтых савецкіх мундзіраў, і 8 мая 1945 года (9 мая па савецкім і расійскім календары і звычаю) нашы дзяды перамогі не мелі.

Білеты можна набыць тут: https://www.bilietai.lt/eng/tickets/teatras/raudonosios-armijos-karininko-uzrasai-pagal-s-piasecki-rezisierius-s-gaudyn-413844/

Таксама даступна браніраванне па тэлефоне: +37065264608 ці па электроннай пошце.

Крыніца: e-teatr.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)