Ва ўзросце 64 гадоў памёр палітвязень, грамадскі дзяяч Ігар Леднік. Ён быў прыгавораны да трох гадоў турмы за “паклёп на Лукашэнку”. Прычынай смерці палітычнага зняволенага стала спыненне сэрца. Урачы спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова.
Аб смерці 63-гадовага Ледніка стала вядома 20 лютага. За кратамі ён знаходзіўся з вясны 2022-га, асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за “паклёп” на Аляксандра Лукашэнку (публікацыя ў партыйным часопісе). Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя – Таццяна Шоцік).
У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму зрабілі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. Таксама ён меў інваліднасць з-за праблем з сэрцам.
Леднік – пяты беларускі палітвязень, які памёр у зняволенні. Раней загінулі за кратамі палітвязні Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Мікалай Клімовіч.
Крыніца: euroradio
Фота: spring96.org